На працягу 2017 года Фаланстэр працягвае супрацоўнiцтва са студэнтамi-практыкантамi i валанцёрамi, а таксама ладзіць стажыроўкі ў сферы грамадскай актыўнасці.

Людзі розных прафесій атрымлiваюць магчымасць палепшыць свае навыкі i знайсці сябе!

Што мы прапануем?

Практыкантам, валанцёрам і стажорам

  • рэальныя і цікавыя практычныя заданнi ў грамадскай арганізацыі (правядзенне мерапрыемстваў, арганiзацыя клубаў i праектаў)
  • камунікацыі з людзьмі, якія маюць шматгадовы вопыт грамадскай актыўнасці,
  • магчымасць пашырыць веды не толькі па сваім профілі ці прафесіі, але і ў шматлікіх актуальных галінах (свабодныя праграмы i аўтарскае права, праца з вікітэхналогіямі, вядзенні дакументацыі арганізацыі, будова Wi-Fi сетак, адміністраванне і пабудова сайтаў і інш.)
  • камандная праца ў рэале і праз сеціва ў розных праектах,
  • практыка ўзаемадзеяння з сацыяльнымі сеткамі, напісанне журналісцкіх матэрыялаў, рэалізацыя PR і медыя стратэгій.

Што мы робім?

  • Лічбавая майстэрня - гэта накірунак, закліканы акцывізаваць айціваланцёрства і дапамагаць некамерцыйным грамадскім ініцыятывам, арганізацыям, праектам паляпшаць лічбавую інфрастуруктуру і абменвацца ведамі.
  • Вікіфікацыя, актывізацыя беларускага вікі-руху і павелічэнне свабодных ведаў і кантэнту, выпрацоўка сеткавай культуры ў грамадстве.
  • Смачная Творчасць, пашырэнне творчага патэнцыялу аўтараў, прыцягнне грамадзян у рэформу аўтарскага права ў Беларусі.
  • Фаланстэр, гэта дзейнасць прысвечаная развіццю і пашырэнню арганізацыі, яе рэсурсаў і ўзбагачэння ўнутранага жыцця, а таксама міжнародных сувязяў.

Ці падыходзіце вы нам на практыку, стажыроўку ці валанцёрства?

Нашы праекты ў большасці з’яўляюцца міждысцыплінарнымі, таму магчыма рэалізавацца і атрымаць веды па розных кірунках.

Мы запрашаем: маркетолагаў, эканамістаў, бухгалтараў, юрыстаў, айцішнікаў, журналістаў, настаўнікаў, менеджараў праектаў, рэжысёраў, зваршчыкаў… 

Калі вы не знайшлі сябе ў гэтым спісе — пішыце нам, пагутарым i вызначымся.

Нам важныя актыўнасць, добрасумленнасць і адказнасць, адкрытасць, жаданне вывучаць новае і эксперыментаваць.

Стаць валанцёрам! Прайсці практыку! Трапіць на стажыроўку!

Каб падаць заяўку на практыку, валанцерства або стажыроўку, калі ласка,

запаўняйце анкету

ці дасылайце свае матывацыйныя лісты i кантактныя даныя на пошту falanster.by@gmail.com.

Што вас чакае ў выніку вашай актыўнасці?

  • Вы ўзмацніце спецыяльныя веды на практыцы і дзейных праектах, падвысіце свае кампетэнцыі у каманднай супрацы
  • Ваш вопыт і ваша карма пойдуць угару, ваша праца і творы паслужаць на карысць развіццю грамадства і стануць вядомымі.
  • Вы зможаце знайсці адзінадумцаў і далучыцца да каманды Фаланстэра і ў якасці актыўнага ўдзельніка.

Апошняе, але не менш значнае: у выніку супрацы мы напішам вам рэкамендацыю і гатовы падтрымліваць вашу адукацыйную або грамадскую актыўнасць і пасля.

Наш вопыт працы з практыкантамі:

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.