ВікіРэкрутацыя - гэта праект Фаланстэра, мэтай якога з'яўляецца павелічэнне колькасці актыўных ўдзельнікаў беларускай Вікіпедыі.

Што патрэбна беларускай Вікіпедыі?
Кожны чалавек можа зрабіць свой унёсак, які паслужыць развіццю ўсяго праекта і супольнасці.

  • Вы можаце рэдактаваць артыкулы, якія былі створаны раней (дадаваць новую інфармацыю, выявы, правіць памылкі, паляпшаць фарматаванне і г.д.).
  • Вы можаце пісаць новыя артыкулы.
  • Вы можаце перакладаць артыкулы з іншых моўных раздзелаў.
  • Вы можаце запампоўваць фота- і відэафайлы ў беларускую Вікіпедыю альбо на спецыялізаваны праект Wikimedia Commons.
  • Вы можаце паляпшаць і ствараць новыя шаблоны, якія моцна дапамагаюць як наведвальнікам вікіпедыі, так і яе аўтарам.

Навошта гэта рабіць?
Вікіпедыя - гэта свабодная энцыклапедыя. Узбагачаючы яе беларускі раздзел, мы ўзбагачаем і беларускую культуру. Паляпшаючы нашу Вікіпедыю, мы даем магчымасць суайчыннікам больш даведацца пра саміх сабе і навакольны свет.
Вікіпедыя на беларускай мове - доўгатэрміновы праект, дзе праца знойдзецца кожнаму. Кожная праўка з'яўляецца каштоўнай, і кожны артыкул тут - істотны.

Які досвед ты атрымаеш?
Мы дапаможам табе разабрацца ў асновах рэдагавання Вікіпедыі і распавядзем пра галоўныя інструменты, якія неабходны падчас працы з Вікіпедыяй.
Для гэтага на базе Фаланстэра па чацвяргах будуць адбывацца сустрэчы. Тут ты зможаш не толькі паслухаць пра Вікіпедыю, але і задаць свае набалеўшыя пытанні, падзяліцца меркаваннем, агучыць новую ідэю і знайсці новых сяброў.

Як далучыцца?
Зрабіць гэта вельмі проста: неабходна прайсці па спасылцы ніжэй і запоўніць невялікую анкету. Пасля гэтага з табой звяжацца каардынатар праекта і паведаміць пра наступныя крокі.

Запоўні анкету

Першая сустрэча адбудзецца 23 лютага.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.